Главная Публикации «Личность-слово-социум» – 2009 Современные тенденции в Литературе (Секция 3) МІНСК І ЯГО КОЛЕРААБАЗНАЧЭННІ ў вершах беларускіх аўтараў (Шульман Алена Уладзіміраўна)

Шульман Алена Уладзіміраўна

Магілеўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова

МІНСК І ЯГО КОЛЕРААБАЗНАЧЭННІ ў вершах беларускіх аўтараў

Паводле сведчання псіхолагаў, колеравыя адчуванні – адна са спецыфічных рэакцый вока і мозгу на светлавыя частотныя ваганні.

Свет бясколеравы, колеру ў прыродзе няма, есць уражанні аб нейкай рэальнасці, якая ўяўляецца ў колеравых адчуваннях. У выніку гэтага рэальнасць колеравага рада з’яўляецца ўяўнай [1, с. 45].

Псіхолагі сцвярджаюць, што колеравыя мадэлі, якія ствараюцца правым і левым паўшар’ем мозгу, не супадаюць – паўшар’і «аддаюць перавагу» розным часткам спектра і выдаюць прынцыпова розныя вынікі: А) правае паўшар’е ад прыроды арыентавана на доўгахвалевую частку спектра (чырвоны) і выдае колеравую карціну, звязаную з пачуццевым успрыманнем; Б) левае паўшар’е арыентавана на сярэднехвалевую частку спектра (сіні) і выдае колеравую карціну, звязаную з паняційным комплексам.

Разгледзім колераабазначэнне як спосаб стварэння вобраза горада на прыкладах з вершаў беларускіх аўтараў. У вершах беларускіх паэтаў часцей за ўсе сустракаюцца наступныя колеры: чорны, белы, шэры, шызы.

Вельмі актыўны ў апісанні Мінска чорны колер, які ва ўяўленні першабытных людзей асацыіраваўся з цемрай цемнай ночы і магілы, распадам і смерцю, а, значыць, і злом. Арыстоцель лічыў, што чорны колер – гэта колер хаосу, муці, дэзарганізацыі. Да гэтага часу за чорным колерам (супрацьлеглым жыццесцвярджальнаму беламу) замацаваны сімвалы зла, граху, цемры, пакутаў, няшчасця, хваробы і смерці.

У апісаннях Мінска чорны колер таксама сімвалізуе пакуты: Свіслач выплёўвае чорныя воды Нямігі/ Вільготная гэтая зямля ад слёз, / засмужаная ад удоўяй тугі, / гаркотная ад чорнага дыму. / Колькі разоў ад яе адварочваўся лёс, / колькі разоў яе пераворвалі смерці плугі, / колькі разоў праганяліся прэч яе варагі, –/ злічыць немагчыма [Віктар Ліўземніекс, «Мінск. Плошча Перамогі»]. Часцей за ўсе чорны колер у вершах беларускіх аўтараў сімвалізуе вайну, смерць, разбурэнне, гора людское, зло: Праз цэлы дзень гулі зеніткі. / У бомбы злітыя агні / І зло, спрасованае ў пліткі, / Знішчаючы жыццё й набыткі, / Ляцелі з чорнай вышыні. [Пятро Глебка «Дзень вайны»]. Чорнай становіцца нават вышыня неба, настолькі страшная і разбуральная для горада вайна. Чорны колер – гэта напамін аб вайне, якая пакінула пасля сябе руіны гарадоў: Как нам было больно, / Не расскажешь ныне: / Срубленные клены, / Черные руины [Кастусь Киреенко «Улица Зеленая»].

Паводле сваей сімволікі з чорным збліжаецца ў апісанні горада шэры колер. Шэры колер часта ў паэзіі беларускіх аўтараў – гэта колер попелу, руін, разбураных дамоў: І заняліся скрозь пажары – / Гарэў завод, кнігарня, дом…/ І дыму шэрыя стажары, / І пах удушлівае гары / Заслалі горад палатном [Пятро Глебка «Дзень вайны»]. Яшчэ мы вёдрамі ў кватэры / Ваду са Свіслачы насілі, / Па вуліцах, ад пылу шэрых, / Яшчэ трамваі не хадзілі;…. [Пятро Прыходзька «Мінску»].

Блізкі паводле семантыцы да шэрага «сівы і стальны» колеры, імі часта замяняецца ў вершах шэры: Калі ж атуліць крылом / Хмарка прастор сівы, / З’яўляецца першы гром – / Хросны бацька травы… [Еўдакія Лось «Вясна майго горада»]. А мне ўспамінаецца сорак чацверты: / Руіны, пажарышчы, попел сівы;/ Дашчэнту разбураны ўвесь, ды не мёртвы!/ Агнём зруйнаваны датла – і жывы! [Ніл Гілевіч «А мне ўспамінаецца сорак чацверты…»].

Шызы ў вершах беларускіх паэтаў – гэта старажытнасць, гісторыя, вайна, сівыя хмурныя гады: Беларусі роднае сталіца! / У сівой смузе тваіх гадоў / Зіхацяць стальныя бліскавіцы, / як на скрыжаванні хмар, вятроў [Кастусь Кірэенка «Вуліца Янкі Купалы»]. Ты стаў ізноў відушчым, горад мой!/ І нам не сорам Мінскам пахваліцца. / Ды хочацца часамі нахіліцца / Над скруткам старажытнасці сівой…. / Ад плошчаў да лісточка на вярбе… [Пімен Панчанка «Слова пра Мінск»]. Не ўпадаў ты ў роспач і адчай/ Між сівымі, хмурымі гадамі – / Шмат прыходзіла чужацкіх зграй –/ На Нямізе клалі іх снапамі [Пятрусь Броўка «Гераічны і вечны»].

Чым часцей малюецца вобраз сучаснага Мінска, тым больш у вершах ужываецца белы колер – ён сімвалізуе ўсё добрае, гэта колер чысціні, святла: У тых, што ўжо даўно стаяць, / У тых, што беляць твар цагляны, – / Усюды праца есць мая…[Максім Лужанін «У роднай сталіцы»].

Найбольш частотным у сучасных вершах аб Мінску паўстае светлы колер. Заціхнуў Мінск. / Але ў глухой начы / Святлее ранак новы, урачысты…/ І шлях яго сатканы з промняў светлых. / Сваю сталіцу славіць родны край, / Жыве наш Мінск ў рытмах працы звонкіх, / Па новых вуліцах спяшаецца трамвай… [Мікола Хведаровіч «Заціхнуў Мінск…»]. Разам са светлым, узмацняючы і вылучаючы яго, выкарыстоўваецца і іншыя колераабазначэнні, якія ствараюць светлы і празрысты вобраз горада: Там да неба камяніцы – / Кожны дом святлом іскрыцца! / І ад ранку і да ранку / Серабрыцца Серабранка / Новымі абновамі –/ Светлымі будовамі [Р. Барко «Мінск маладзее…»].

Такім чынам, кожны з колераў валодае ўласным, часта пэўным эмацыянальна–асобасным значэннем. Але нельга сканцэнтроўваць сваю ўвагу толькі на традыцыйнай інтэпрэтацыі асобных колераў, паколькі яны з’яўляюцца перш за ўсе перадачай індывідуальна–эмацыянальных асаблівасцей успрымання горада іх аўтарамі.

Литаратура

1. Мостепаненко, Е. М. Свет в природе как источник художественного творчества / Е. М. Мостепаненко // Художественное творчество. – М., 1986.

2. Петренко, В. Ф. Основы психосемантики / В. Ф. Петренко. – М., 1997.

 

 

Внимание!

Внимание! Все материалы, размещенные на сайте, выпущены в печатной форме и защищены законодательством об авторском праве Республики Беларусь. Полнотекстовое использование (перепечатка) материалов сайта допускается только с согласия издателя (ЧУП "Паркус плюс"), цитирование в научных целях допускается без согласия, но при обязательном указании автора статьи и источника цитирования.


Проверить аттестат

На правах рекламы

Магазин запчастей в геленджике автозапчасти в геленджике 34 магазина.