Курбатава В. В.
Беларуси дзяржауны унiверсiтэт транспарту (г Гомель)

РОДНАЕ СЛОВА - КРЫНИЦА ПАЗНАННЯ ЖЫЦЦЯ

Слова заусёды з'яулялася адлюстраваннем духоунага жыцця народа. Як зауважае Гак В. Г. «слова - асноуная адзЫка мовы, якая для яго носьбтау з'яуляецца пЫхалЫгвютычнай рэальнасцю. Носьбiты мовы спантанна без цяжкас-цей вылучаюць словы у мауленчым патоку i ужываюць iх адасоблена. Хаця люда гавораць фразам^ яны памятаюць i ведаюць мову перш за усё праз
слова» [1, 466 ].

Найпершая крынща для вывучэння слова - народная мова, лекЫчны ма-тэрыял якой - значная частка этнакультурнай спадчыны беларускага народа. Захоуваць, вывучаць i перадаваць яго нашчадкам - неабходная умова жыву-часц народа i яго самабытнай культуры. Менавта праз слова перадавалюя традыцыи, спецыфка ладу жыцця, звычаяу. Таму тут можна сустрэць безлiч лекЫчных адзшак, яюя адлюстроуваюць разнастайнасць рэчаюнасщ. Боль-шасць з iх мае матываваную структуру, дзе у аснове ляжыць вобраз. «Усякае слова мае патэнцыяльную вобразнасць, г. з. здольнасць перадаваць якую-небудзь з'яву у яе канкрэтнасцi, нагляднасцЬ> [2, 276]. Не трэба быць надзеле-ным багатай фантазiяй, каб убачыць унутраную структуру многiх дыялектных слоу: дзравяшк «абутак на драулянай падэшве»: Я сама хадзiла у школу у дзiравяшках (СПЗБ, 1, 53); качалка «прылада для качання бялiзны»: Нада рушнiкi выкачаць на качалку (СПЗБ, 2, 443); кружок«драуляны кружок, на яюм рэжуць што-небудзь»: Кружок рэзаць сало (СПЗБ, 2, 529); лапацшча «драу-ляная ручка у рыдлёуцы»: Зламала лапацшча, нада новае дзелаць (СПЗБ, 2, 620); ложечн\к «палiчка з дзiркамi для ложак»: Му ек помуем ложю, то у ло-жэчнк устауляем (ТС, 339); мяшанка «вялкая драуляная лыжка, якой мяша-юць у гаршку»: Мешанку памый, а то засохне (ДСБ, 198); рагац\на «вты драу-ляныя»: Сена i салому змешуюць у нас руками а не рагацiнамi (БМ-7, 141). Поуную рэалiзацыю сваiх магчымасцей таюя словы знаходзяць у сказе.

Можна зауважыць, што сувязь памiж словам i паняццем вельмi цесная, бо слова - гэта свайго роду абагуленае адлюстраванне у свядомасцi людзей асноуных уяуленняу аб уласцiвасцях рэальнага свету, пазнаваемага у працэсе жыцця. У дыялектных словах добра праглядаецца унутраная форма. Неаб-ходна не толью бачыць лiтары, але i чуць слова: астракол«плот, зроблены з высокiх завостраных штыкецiнау-калоу» (СРЛГ, 12); вешало«жэрдка, на якую вешаюць каубасы»: Маладая смелая была ад вешала з каубасамi не атходзта (СРЛГ, 24); жалязняк «драуляная лапата, акаваная жалезам»: Жалязняк у сярэдзЫе дзерауяны, а крае акованы жалезам (СПЗБ, 2, 137); калатушка «драуляная прылада, якой абiвалi лён»: Лён абiвалi пранiкам, i была калатушка, яна выпбаста, кап пальцамi да току не даставау, адзiн канец цянейшы, а друг канец групшы, iм б'юць (СПЗБ, 2, 369).
Часам лекЫчнае значэнне поунасцю адлюстроуваецца у сказе: блнцоу-ка: БлЫцоука - дежка, де блЫцы рашчыняюць (ДСл, 53); вушатка: Бодня така з вушамi - вушатка з обечком колюь була (ТС, 1, 185); даубёнка: Даубёнка -выдаубаная з дрэва (СПЗБ, 2, 27); лпаука: Лтаум выдзелвалi з лiпы, у якой серцавша выгнiвала. Каля вулля стаяла лтаука, у яе злiвалi мёд (БМ-5, 112); рашчыноука: Рашчыноука - дзяжурка такая, дзе блЫы рашчыняют (СПЗБ, 4, 296); стаунца: Стаунща- велiка бочка, ля стаунщы i жорнава навек стаялi (БМ-8, 168); урэзак: Урэзак - бочка невысокая, у ёй сякуць траву (СПЗБ, 5, 226). Матывацыйная прымета, якая пакладзена у аснову такiх найменняу, можа быць працэсуальная: бегуны, вешало, калатушка, качалка, мяшанка, стаунща, начовачнк; атрыбутыуная: вушатка, дзiравяшкi, жалязняк, рагацЫа; аб'ектная: блЫцоука, кружок, лапацiшча, ложечнiк. Такiя матывацыйныя лексiчныя адзiнкi паскараюць працэс камункацыи, спрыяюць паляпшэнню запамiнання слоу.

Не заусёды матывуючая прымета адлюстроувае ютотную уласцiвасць прадмета, некаторыя словы маюць празрыстую унутраную форму: бегуны «драуляныя завесы у дзвярах»: Раней дзверы былi на бегунах - стаупячок i камянь унiзу, а увярху- лапа выхтена, кап верх дзвярэй дзяржауся (СПЗБ, 178); начовачнк «драуляная дзщячая калыска, якая вяроукамi прымацоуваец-ца да столЬ> (СРЛГ, 79).

Сёння вывучэнне дыялектнага слова дае магчымасць узбагацiць лтара-турную мову, зрабщь яе выразнай. Дыялектная мова валодае цэлым арсеналам моуных сродкау, яна падае ярюя узоры словатворчасцк Народная мова любога этнасу - вынк працяглага працэсу, яю не з'яуляецца вывучаным i за-кончаным.

Литаратура

  1. Гак, В. Г. Слово В. Г. Гак Лингвистический энциклопедический словарь. -М., 1990. - С. 466.
  2. Цкоцю, М. Я. Стылстыка беларускай мовы М. Я. Щкоцю. - Мiнск, 1995. С. 276.
  3. Крынщы даследаванняу i ix скарачэнш.
    БМ-5, 7, 8- Матэрыялы для дыялектнага слоунка Гомельшчыны Беларуская мова, вып. 5, 7, 8, - Мiнск, 1976-1989. ДСБ - Дыялектны слоунк Брэстчыны - Мнск, 1989. ДСЛ - Дыялектны слоунк Лоеушчыны Янкова Т. - Мнск, 1982. СПЗБ - Слоунiк беларускх гаворак пауночна-заходняй Беларус i яе паграшчча: У 5т. - МШск, 1979-1986. СРЛГ - Слоунк рэпянальнай лекск Гродзеншчыны. - Гродна, 1999. ТС - Турауск слоунiк: У 5т. - Мнск, 1982-1987.

 

Внимание!

Внимание! Все материалы, размещенные на сайте, выпущены в печатной форме и защищены законодательством об авторском праве Республики Беларусь. Полнотекстовое использование (перепечатка) материалов сайта допускается только с согласия издателя (ЧУП "Паркус плюс"), цитирование в научных целях допускается без согласия, но при обязательном указании автора статьи и источника цитирования.


Проверить аттестат

На правах рекламы