Лукн В. С.
Институт сучасных ведаумя А. М. Шырокава (г. Мнск)

 

ПРЭСА «ТРЭЦЯГА СЕКТАРА» БЕЛАРУСИ

Адным з самых значных праяуленняу трансфармацьи сацыяльна-пал1тыч-най сютэмы у постсавецюх умовах з'яуляецца 1мкненне да стварэння грама-дзянскага супольшцтва. Сутнаснай рысай такога супольн1цтва з'яуляецца на-яунасць у 1м грамадсюх аб'яднанняу, як1я вызначаюцца як добраахвотныя фар-м1раванн1, што узн1кл1 у выыку свабоднага волевыяуленняграмадзян, аб' яднаных на аснове агульнасц1 Ытарэсау для сумеснай рэал1зацы1 грамадзянсюх, экана-м1чных, сацыяльных i пал1тычных правоу. Асноуным1 прынцыпам1 грамадсюх аргаызацый з'яуляюцца добраахвотнасць, спалучэнне асабютых i грамадсюх Ытарэсау, самаюраванне, законнасць i галоснасць.

Даволi цкавыя назiраннi адносна месца i ролi грамадскiх аргаызацый у жыццi дзяржавы утрымлiваюцца у публiкацыi Т. Кузьмянковай «СМИ и «третий сектор» в Беларуси». На думку даследчыцы, у сучаснай кан^пцыи грамадзянскай супольнасцi шырока выкарыстоуваецца паняцце грамадскага капiталу, якое абаз-начае натуральную схтьнасць людзей да аб'яднання на падставе агульных норм i каштоунасцей. Каштоунасць грамадскага капiталу заключаецца у фармiраваннi самiмi грамадзянамi у адпаведнасцi з iх патрабаваннямi прамежных грамадскiх форм, у тым грамадскiх аб'яднанняу. Яны пашыраюць магчымас^ насельнiц-тва у рэалiзацыi сваiх карэнных патрэб. За грамадскiмi арганiзацыямi замацавау-ся тэрмiн «трэцi сектар» з улiкам таго становiшча, якое яны займаюць у грамад-стве. Пры гэтым пад «першым сектарам» разумеюць дзяржаву i яе Ыстытуты, пад «другiм сектарам» - бiзнес.

Закон Рэспублiкi Беларусь ад 4 кастрычнка 1994 года «Аб грамадсюх аб'-яднаннях», вызначаючы правы грамадзянсюх арганiзацый, перш за усе канста-туе, што яны карыстаюцца правам бесперашкодна атрымлiваць i распаусюдж-ваць Ыфармацыю, якая мае адносiны да iх дзейнасцi; засноуваюць уласныя i карыстаюцца дзяржаунымi сродкамi масавай ^фармацыи; ажыццяуляць вы-давецкую дзейнасць.

Прэса грамадсюх аргашзацый Беларус нал1чвае сення каля 120 зарэп-страваных перыядычных выданняу i больш за 300 выданняу як1я выдаюцца накладам да 300 асобнкау i таму не патрабуюць рэпстрацьи. Усе яны належаць да пэуных грамадскiх аб'яднанняу (навуковых i навуковатэхнiчных; асветы i культуры; спартыуных i турыстычных; апякунсюх, аховы здароуя, прыроды; абарон-чых; нацыянальных; медыцынскiх i iнш.). На Ыфармацыйнай прасторы Бела-русi гэта выглядае наступным чынам: грамадскае аб'яднанне «Беларускае на-вукова-технiчнае таварыства машынабудаункоу» прадстаулена часопiсам «Ахова працы». Не тольк у Беларусi, але i у многiх краiнах свету распаусюджваецца на рускай, англiйскай, нямецкай мовах часопю «Беларусь в мире». Выдауцом яго з'яуляецца грамадская арганiзацыя «Даследчы iнстытут развiцця i бяспекi». У краЫах сНд распаусюджваецца часопiс «Веснк акадэмii архiтэктуры», якi прадстауляе грамадскае аб'яднанне «Беларуская акадэмiя архтактуры». Асвятлен-не дзейнасцi спецназа можна знайсц у выданнi пад назвай «Журнал специального назначения» грамадскай аргаызацыи «Беларуская асацыяцыя ветэра-нау падраздзяленняу спецыяльнага назначэння войскау МУС «Гонар» («Честь»). Пытаннi краязнауства, псторыи, культуры, мастацтва шырока асвятляюцца у газеце пад назвай «Краязнаучая газета», што выдаецца грамадскiм аб'яднан-нем «Беларуси фонд культуры».

У Беларуси Раси, Украiне, краiнах Балтыi, Чэхп распаусюджваецца нарма-тыуная вытворча-практычная газета «Сделано в Белоруссии». Яе выдавец -грамадскае аб'яднанне «Фонд «Яднанне»«. Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя урачоу» з'яуляецца выдауцом папулярнага часопюа «Медыцы-на». Газета «Ратаванне» прадстауляе грамадскае аб'яднанне пад такой жа назвай. Есць свае выданне i у грамадскага аб'яднання «Беларускае добраахвот-нае пажарнае таварыства». Гэта часопю «Служба спасения 01». Беларуси спорт прадстауляе часопю «Мир спорта», адным з выдауцоу якога з'яуляецца грамадская аргашзацыя «Беларуская алiмпiйская акадэмiя».

Сярод прыблiзна 120 зарэпстраваных перыядычных выданняу грамадскiх арганiзацый найбольшую колькасць складаюць грамадска-палiтычныя. Самае вядомае з iх - газета «Голас Радзiмы», адным з заснавальнiкау якога з'яуляецца грамадская аргашзацыя «Беларускае таварыства дружбы i культурнай су-вязi з замежнымi краiнамi». Гэта выданне, якое мае больш чым 50-гадовую гiсторыю, распаусюджваецца звыш чым у 50 краЫах свету. Вядомы грамадскi дзеяч ЗША Янка Запруднк наступным чынам адгукнууся на новае аблiчча вы-дання: «Дзякуй за газету «ГР», якая дапамагае падтрымлiваць сувязь з Баць-каушчынай. Чытачы, адарваныя ад Беларусi, якiя хварэюць душой за свой народ i дзяржаву, за матэрыяльны i духоуны дабрабыт людзей, будуць уздзяч-ныя вам». Вельмi важны крок рэдакцыи у iнфармацыйную прастору рэалiзацыя iнтэрнэт-праекта «Вiтае Беларусь». Пасля з'яулення сайта МЗС пачало арыен-таваць дыпламатычныя прадстаунiцтвы Рэспублiкi Беларусь на ажыццяуленне работы па папулярызацыi дадзенага сайта у краiне знаходжання i на распау-сюджванне iнфармацыi аб яго магчымасцях сярод суайчыннiкау за мяжой. Ужо зарэпстраваны сотнi тысяч наведвальнкау сайта ЗША, Аустралii, Раси, Канады, 1зратя, Швецыi, Японii, Ютая, Тайланда, Бахрэйна, Анголы, Пауднева-Афрыканскай Рэспублiкi, Бразiлii.
Нават гэта даволi фрагментарнае азнаямленне з перыедыкай «трэцяга сектара» сведчыць пра яе незвычайную тэматычную разнастайнасць, разлiча-ную на самую шырокую аудыторыю.

Даследчык Дз. Станюта некалью гадоу таму правеу спецыяльнае дасле-даванне, мэтай якога з'явтася вызначэнне колькасных i некаторых якасных параметрау перыёдыкi грамадскiх аб'яднанняу Беларуск У вынiку даследаван-ня высветлтася, што 30 % узятых для аналiзу выданняу складаюць грамадска-палiтычныя газеты i часопiсы; 23 % прыпадае на выданнi па лггаратуры, культуры, мастацтву (<^М», «Маладосць», «Вдохновение»); 22 % - гэта выданы па псторыи i краязнауству (часопiсы «Спадчына», «Лщсм летапiсец», «Вiцебскi сшытак», газеты «Берасцейск край», «Голас Берасцейшчыны». Даволi шырока (18 %) прадстаулены таксама выданы для дзяцей, падлеткау i моладзi (газеты «Молодежный проспект», «Зорька», часопюы «Бярозка», «Качели», «Вяселка»).

Такiм чынам, прэса грамадсюх аб'яднанняу прадстауляе Ытарэсы розных сацыяльных слаёу сучаснага грамадства. Выданнi «трэцяга сектара» заклiканы фармiраваць iнтэгральную iдэалогiю грамадства i унесц важкi уклад у ства-рэнне грамадзянскай супольнасцi на Беларусi.

Литература
Об общественных объединениях. Закон Республики Беларусь от 4 октября 1994 года №3254-Х11: по сост. на 23 сентября 2004 года. - Минск, 2004.

  1. Кузьменкова, Т. СМИ и «третий сектор» в Беларуси / Т. Кузьменкова. -Мозырь, 2004.
  2. Станюта, Д. Периодика общественных организаций: количественные и качественные характеристики / Д. Станюта
  3. Журналстыка- 2004. Матэ-рыялы 6-й Мжнароднай навукова-практычнай канферэнцыи. - М'шск, 2004.- с. 314- 316.


 

Внимание!

Внимание! Все материалы, размещенные на сайте, выпущены в печатной форме и защищены законодательством об авторском праве Республики Беларусь. Полнотекстовое использование (перепечатка) материалов сайта допускается только с согласия издателя (ЧУП "Паркус плюс"), цитирование в научных целях допускается без согласия, но при обязательном указании автора статьи и источника цитирования.


Проверить аттестат

На правах рекламы